Інтэрактыўная пляцоўка “Сям'я - апора шчасця”

26.12.2023

У шосты школьны дзень, 23.12.2023, для вучняў старэйшых класаў была арганізавана інтэрактыўная пляцоўка  "Сям'я - апора шчасця". На мерапрыемстве навучэнцы паразважалі аб базавых сямейных каштоўнасцях, у гульнявой форме пазнаёміліся з сямейнымі традыцыямі, абавязкамі членаў сям'і, выканалі мноства цікавых і творчых заданняў.