Працоўная брыгада

26.06.2023

З 14 да 26 чэрвеня  ў школе дзейнічала працоўная брыгада, якая  аб’яднала 12 навучэнцаў ад 14 да 16 гадоў. Большая частка работ брыгады была  накіравана на добраўпарадкаванне і афармленне тэрыторыі школы. Хочацца адзначыць, што юнакі і дзяўчаты кожны год  з вялікім жаданнем  працуюць    у складзе  брыгады, так як тут яны атрымліваюць магчымасць зарабіць, замацаваць прафесійна-працоўныя навыкі, якія спатрэбяцца ім у будучыні, вучацца разам несці адказнасць за атрыманы вынік.