Інтэрактыўная гульня “Паспяховая формула выбару прафесіі”

22.05.2023

 

Кожны чалавек выбірае прафесію часцей за ўсё сам. Для таго, каб зрабіць правільны выбар, трэба ведаць, якія прафесіі ёсць на цяперашні час. Хочацца, каб нашы дзеці ў будучым выбралі сабе такую прафесію, дзе яны маглі б самі  развівацца і атрымліваць задавальненне.

У  нашай школе сістэматычна праводзяцца прафарыентацыйныя мерапрыемствы з вучнямі. Кожная трэцяя субота з’яўляецца Днём працы і прафарыентацыі.

20 мая  вучні 5-8 класаў падзяліліся на дзве каманды і прынялі ўдзел   у інтэрактыўнай гульні “Паспяховая формула выбару прафесіі”. Вучні  з цікавасцю выконвалі розныя заданні. Спачатку правялі мазгавы штурм «Знаёмства з прафесіямі», адказвалі на пытанні, гаварылі аб тым, як правільна трэба ставіцца да выбару будучай прафесіі. Кожны выказаў свае меркаванні. У гульні «Веер прафесій» выцягвалі назву прафесіі наўгад, дзяліліся сваімі ўражаннямі,  тлумачылі,  ці прыйшлася дадзеная прафесія  да душы. Вельмі спадабалася ўсім заданне «Што за прафесія? », у якім трэба было па назве расказаць пра прафесію, яе асаблівасці…

Кожны вынес з мерарапремства нешта новае і незвычайнае для сябе. Некаторыя вучні ўжо добра ведаюць, кім яны стануць, а іншыя яшчэ толькі стаяць перад выбарам, знаходзяцца ў пошуку такой прафесіі,  каб і працаваць было цікава, і аплата  працы была дастойная.