Летні аздараўленчы перыяд 2023

Лета выдатная пара года. Яго любяць дарослыя і дзеці. Улетку можна ўдосталь нагуляцца, пабегаць, загартавацца, падрасці, даведацца пра штосьці новае.

 З першага чэрвеня ўстанова дашкольнай адукацыі пераходзіць на працу ва ўмовах летняга рэжыму. У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыіпрацягласць летняга аздараўленчага перыяду (летніх канікул) ва ўстанове дашкольнай адукацыі складае 92 дні.

  Галоўная задача ўстановы дашкольнай адукацыі ў летні перыяд часу арганізаваць жыццё выхаванцаў так, каб кожны дзень прыносіў ім нешта новае, быў напоўнены цікавым зместам, каб ўспаміны аб леце, гульнях, прагулках, святах і забаўках яшчэ доўга радавалі іх.

    Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што з 1 чэрвеня павялічаны на 10% грашовыя нормы за харчаванне дзяцей.