Краязнаўчае падарожжа “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”

09.09.2024

У рамках Тыдня беларускага пісьменства і друку 7 верасня для навучэнцаў 9-11 класаў прайшло краязнаўчае падарожжа “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”. Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню кругагляду навучэнцаў і фарміраванню пачуцця павагі да гісторыі свайго народа, разумення і правільнай яе ацэнкі.  Рабяты пашырылі веды аб мінулым роднага краю, прадоўжылі знаёмства з асновамі хрысціянскай культуры, яе значэннем і роляй у жыцці людзей.

Такія мерапрыемствы прыцягваюць увагу да гісторыі малой радзімы і выклікаюць цікавасць да яе вывучэння, спрыяюць фарміраванню бачання сувязі паміж мінулым і сучаснасцю, выхоўваюць пазітыўнае стаўленне да захавання спадчыны.

поделиться в: